Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Да 120-годдзя Максіма Багдановіча

– Сто дваццаць год – цудоўнейшая дата, –
Сказаў культурны дзеяч вінавата.
– Ён голас Беларусі ды сумленне, –
Сказаў другі, запалены натхненнем.
– Паставім бюст!
– Не, лепш адкрыем помнік!
– Абраных вершаў выдадзім мы томік!
– А я..
– А мы..
– За гэта я бяруся!
Святкуюць дату ўсе на Беларусі…
Падыме шклянку шчырая Радзіма
У гонар Багдановіча Максіма,
Але забыла Беларусь, на гора,
Пра тое, што пісаў паэт у творах.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Да 120-годдзя Максіма Багдановіча - Зміцер Крэчат