Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА МАКСІМА ЛУЖАНІНА

(2.11.1909-13.10.2001)

Жыццё прайшло, як кніга прачытана…
Жыццё прайшло, нібы святло ўзарвана
І Храм разбураны на ўзгорку тым,
Дзе ўсё, як сон, дзе ўсё, як райскі дым…

Жыццё прайшло, але было жыццё,
Нібы на дрэве высахлым лісцё
Было.
І больш ніколі ўжо не быць
Пад гэтым небам, дзе аблокам плыць,
Табе і мне, і гэтаму святлу
Падобнаму на вострую стралу,
Што пранізаўшы нашу цемнату,
Ляціць далей і плача на ляту…

Жыццё прайшло, нібыта дзень прайшоў,
І паўзлятала вараннё з крыжоў,
І свечкі захлынуліся святлом,
Нібы згарэў стары гасцінны дом…

13.10.2001

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА МАКСІМА ЛУЖАНІНА - Віктар Шніп