Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш БАЛАДА ІВАНА ЛУЦКЕВІЧА

(9.06. 1881–20.08.1919)

На Роса ў Вільні росы, нібы слёзы,
Бо ты ўсё ж не вярнуўся з Закапанэ,
Бо ты вярнуўся ў Беларусь, якую
І спёка паліць, і сякуць марозы,
Яна ж, нібыта маладая панна,
Трывае ўсё і ўсім усё даруе,
Як ты ўсім за пакуты дараваў.

І сёння сонца помнік твой цалуе
І плача беларуская трава.
А ты па Беларусі ходзіш нашай.
Як мы жывём– не кожны з нас раскажа,
Але ты бачыш сам, але ты чуеш
І ў нашых душах, як святло, начуеш,
Бо ты быў сэрцам Беларусі той,
Што, як каменне замкаў, пад травой,
Што стаць магла,– не стала залатой…

1.10.2007

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БАЛАДА ІВАНА ЛУЦКЕВІЧА - Віктар Шніп