Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Істота

Істота
Што бачыш ты, істота,
аслепленая жоўта-чырвоным бляскам золата?
Фарбы зямлі?..
Не!..
Твой колер адзіны – жоўта-чырвоны!
Узыходы і заходы сонца?..
Ці ж ты іх бачыш?!
Адзінае сонца твае – халодны метал,
які даўно і канчаткова папсаваў твой зрок!

…Ну чаго маўчыш?
Ці ж чуеш?..
Ды што чуеш ты, істота, аглушаная звонам медзякоў?
Залівістыя птушыныя спевы ў вечаровых прыцемках?
Не!..
Сакральны звон вясковых храмаў?
Канешне ж не!
Як можаш чуць ты тое, чаго ніколі не можа чуць істота
народжаная ў халодным бляску медзякоў.
Глухая!..
Сляпая!..
Нячулая!..
Брудная пачвара,
народжаная на пагібель роду зямнога!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Істота - Марыя Кобец