Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш БАЛАДА МІКАЛАЯ РАДЗІВІЛА (ЧОРНАГА)

(4.02.1515-28/29.05.1565)

Вялікае княства заўсёды з табой
Ці едзеш на бітву, ці стомлены спіш.
Жыве ў тваім сэрцы шляхетны Нясвіж
Напоўнены сонцам, нібы залатой
Вадою, што ў кожнай травінцы, як крыж,
І ў кожным лісточку, што ў парку старым.
Гавораць, дарогі вядуць усе ў Рым.
Не ўсе, бо вядзе палавіна ў Нясвіж,
Дзе сёння друкуецца Біблія нам
На нашай тутэйшае мове, якой
Малітвай зайсці, як у сэрца, у Храм
І быць, як у Храме, у сэрцы святой
І вечнай на гэтай зямлі, дзе жывём
І будзем жыць мы, да сябе ідучы.
Любоў да Айчыны-да волі ключы,
Якія ад сэрца да сэрца нясём
І помнім Вялікае княства, дзе ты
У сэрцы сваім зберагаў свой Нясвіж,
Нібыта ад Храма, што збураны, крыж,
Які і без Храма святога-святы.
І попел ад Бібліі, быццам бы снег,
Ляціць праз стагоддзі над нашай зямлёй,
І ў небе нам бачыцца, нібы ў вакне,
Вялікае сонца краіны былой…

25.01.2009

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БАЛАДА МІКАЛАЯ РАДЗІВІЛА (ЧОРНАГА) - Віктар Шніп