Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зімовы настрой

Ціха-ціха снег лажыцца
На палі і на лужок.
І пяшчотны сон мне сніцца –
Ціхі, белы, як сняжок.
Завіруха завывае,
Свішча вецер за акном.
Сум трывожны набягае,
Студзіць душу халадком.
Так трашчыць мароз рыпучы,
Што на небе месяц змерз,
Але цёпла каля печы
Слухаць мне паленаў трэск.
А як сонейка засвеціць,
Заіскрыцца ўсё вакол.
Прыгажэй няма на свеце
Зімніх казачных дзянькоў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (12 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зімовы настрой - Юля Гушчынская