Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У вёсцы

Бульба варылася ў печы,
Шкваркі весела зквырчэлі.
Усе на сьвеце справы, рэчы
Ўжо каштоунасьці не мелі.
Гурок са слоіка ўсплывае,
Грыбы каўзнулі ў талерку.
Тата важна на стол ставе
Самаробную гарэлку.

Усе на сьвеце справы, рэчы
Ў гэты момант каля печы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У вёсцы - Таццяна Станюш