Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я вярнуся здалечы

Я вярнуся здалечы
Да раднога парога,
Дзе запалена ў печы
І памыта падлога.

Дзе без справы не крыўдзяць
І заўсёды чакаюць.
Я да хаты падыйду –
Маці з бацькам страчаюць.

Як заўжды – хлебам-соллю,
Бы шаноўнага госця.
Танцам, песням – раздолле!
Хай усе пазайздросцяць!

Я вярнуся дадому,
Дзе расла і вучылась,
Кожны кут мне знаёмы,
Бо я тут нарадзілась.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я вярнуся здалечы - Аліна Арго