Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Казкі не бай

Казкі не бай,
Не цалуй у сэрца,
Не то напаткаеш
У зрэнках азерцы.

І будзем тануць,
Але я не ўратую,
Кахання абдымкамі
Ў міг закатую.

Ты нават не зможаш
Прасіць паратунку,
Бо гукі схаваеш
У маім пацалунку.

Забудзеш жыццё
І закруцішся танцам,
Вытокам паклонішся,
Стаўшы паганцам.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Казкі не бай - Аўтар невядомы