Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прабачаць дурню. і даруюць кату

Прабачаць дурню. і даруюць кату.
Ахвяры злічаць. Пабудуюць храм.
Ды не даруюць мне. Суседу. Брату.

За тыя сны, якія сняцца нам.
За казкі, што страшней за сны. За яву –
Жудзейшую за казкі і за сны.

Сусед і брат не ведаюць віны.
Нібы не мы, нібыта не яны –
Народ, што прамаўчаў сваю дзяржаву.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Прабачаць дурню. і даруюць кату - Уладзімір Някляеў