Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Доўгія ночы зімовыя

Доўгія ночы зімовыя,
Ціхія казкі вячэрнія.
Фарбы празмерна-ліловыя.
Вочы пяшчотныя, верныя.

Гэта усё нерэальнае
І, можа быць, нежыццёвае:
Нібыта зорачка дальняя,
Ці, можа, свечка васковая.

Промні святла па-над цемраю,
Постаці душ над дарогаю
Сілы узрушваюць вераю,
Што яшчэ збудзецца многае.

Што на краіну лядовую
Прыйдзе цяпло атлантычнае.
…Казка з чароўнаю моваю
Дужа мне
сімпатычная…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Доўгія ночы зімовыя - Ігар Пракаповіч