Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Часам я ў ночы сны дзіўные бачу

Часам я ў ночы сны дзіўные бачу:
Роіцца нейкі нязьведаны край,
Повен то шчасьця, то радасьці – плачу,
То зло хмурлівы, то сьветлы, як рай.

Бачу вялікіе дзівы з-пад Нёмна:
Туліць у сьлёзах матуля сынка,
Сьцеліцца пушча глуха і цёмна,
Косьці з магілы тырчаць бедака.

Ночай ля рэчкі раздольна, прывольна
Гуртам русалкі сьмяюцца, пяюць.
Кветкі купальскай шукае бяздольны,
З зельлем шаптухі паціху снуюць.

Хочэцца быць мне ў тым краю каханым,
Хочэцца край той абняць з прастаты
Хочэцца крыкнуць: гэй, краю каханы,
Будзь мне як маці, будзь родным мне ты.

Дай мне зрабіцца крынічкай лясною,
Бераг вадой абмываць, цалаваць,
Дай мне век цэлы дружыці с табою,
Кветкі і зоры ў табе адбіваць.

Дай мне купальскую кветку ў рукі,
Рукі скаваные мне разьвяжы,
Дай ты мне зельле на горэ і мукі,
К шчасьцю гасьцінец мне дай, пакажы.

Ціха, нічога ня чую, ні бачу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Часам я ў ночы сны дзіўные бачу - Аркадзь Смоліч