Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Заўжды, заўжды чамусьці верым

Заўжды, заўжды чамусьці верым,
Што там, за сіняю вадой,
Зусім інакшы ззяе бераг,
Чым гэты, свой, з яго бядой,

З яго клапотамі, адчаем…
О дальні бераг, бераг мар!..
І вось, нарэшце, адплываем
Туды, ў праменісты абшар,

I бачым самі, чым нядаўна
Так захапляліся не раз…

I бераг родны – як ён слаўнай
Красой засвеціцца для нас!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Заўжды, заўжды чамусьці верым - Кастусь Кірыенка