Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чаго мы вартыя?

Мы вартыя здрады лепшых сяброў,
Суседзяў, што кпяць з нас за нашай спіной,
І цяжкасцей усіх, што рыхтуе нам лёс,
Не вартыя мы толькі матчыных слёз.

Ні воднай яе мы сівой валасінкі,
Ні горкай ад крыўды глыбокай слязінкі,
Ні воднай з тых доўгіх бяссонных начэй,
Калі ні на міг не закрыла вачэй.

Не вартыя мы. Ты прабач нас матуля,
Што не бачым пад час, як ты моцна бядуеш,
Калі слухаць не хочам мы парады твае…
І пабітыя лёсам зноў ідзем да цябе.

Толькі ты нам даруеш на свеце ўсё,
І прытуліш да сэрца дзіцятка сваё.
Заўжды цеплыя рукі мы цалуем тваі,
І клянёмся, што лепшыя станем ўнутры!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чаго мы вартыя? - Уладзімер Ляшчук