Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я дачакаюся

Я дачакаюся: ты прыйдзеш!..
І зноў пяшчотныя твае адчую рукі,
і зноў напоўняць сэрца велічныя гукі,
і смешнымі здадуцца нашы крыўды…

Я дачакаюся: закружыць
мне галаву тваё чароўнае “кахаю”,
і я нальюся сілай казачнай да краю,
душа расквеціцца, бы ружа…

Я дачакаюся: пачую
шэпт вуснаў палкі: “Мой адзіны!..”,
і мы з табою ў нашу шчаснаю хвіліну
ўсё зразумеем і адчуем…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я дачакаюся - Антон Піліпчык