Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жаданне паэта

Жадае маўчання душа,
А ранак – у крыку варон,
У гудзе машынным шаша,
Гучыць дзесьці вальс,
нібы сон…
Прасцяг – не знямелы,
І ноччу пазвоньвае квет.
Аглушваюць скрозь дэцыбелы…
На свеце адзіны бязгучны – паэт:
Жадае маўчання душа…
Ды ўсё ў ёй стозвонна гамоніць.

У гудзе машынным шаша,
І вецер пялёстачкі гоніць…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Жаданне паэта - Антон Піліпчык