Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Будзень паэта

Паэт прачынаецца а 11.20
правіць пару радкоў
ва ўчорашнім вершы пра красу сьвету
выпівае гарбаты выпальвае дзьве цыгарэты
пасля чытае Кляўса Мана ў сарціры

А 12.40 выбіраецца ў краму
але ў парку засраным лабрадорамі і пэкінэсамі
сустракае некалькі сукіных сыноў
як звычайна просяць нечага
атрымаліваюць па зубох
паэт таксама зарабляе па яйках

Вярнуўшыся ў пакой
з хлебам макаронамі і пабітымі яйкамі
перакрэсьлівае пару радкоў
ва ўчорашнім вершы

дзень выдаўся надзвычай паэтычны
увечары трэба будзе пачаць новы верш
пра гэтую клятую красу сьвету

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Будзень паэта - Сяргей Прылуцкі