Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нас усіх аб’ядноўваюць вершы

Нас усіх аб’ядноўваюць вершы –
Гэта цяга да мовы бацькоў.
Паспрабуй прачытаць толькі першы –
Закахаешся ў шчырасць радкоў.

Нас усіх аб’ядноўвае мова –
Чым яшчэ нас магчыма з’яднаць?
Гэта нашае чыстае слова,
Гэта тое, што ў нас не адняць.

Махнач С. Ю.
18.02.2014

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Нас усіх аб’ядноўваюць вершы - Сяргей Махнач
«