Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я пішу беларускія вершы

Я пішу беларускія вершы
Бо расейцам я так і не стаў
Я не буду другім – толькі першым
Уздымусь я на наш п’едэстал

Я пяю беларускія песні
Хоць чуваць іх радзей і радзей
Хоць у хаце маёй крыху цесна
Я люблю беларускіх людзей

Я люблю беларускіх бабулек
Бо ад іх можна мову пачуць
Я ня ведаю, што з намі будзе
Як яны ўсе ад нас адыдуць

А найбольш я люблю незалежнасць
Веру – гэта нядоля міне…
А ці хутка – ад ўсіх нас залежыць
Гэта значыць – і ад мяне!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я пішу беларускія вершы - Уладзімер Гардзейка