Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Прабачце мяне, мае вершы



Прабачце мяне, мае вершы,
Што я вас чужым прысвячаю.
Здаецца мне: я мільянерша,
Па колькасці зла і адчаю.

Чытае вас мала народу,
Але ж мне і гэтага хопіць.
Ствараеце, быццам свабоду,
Умееце ўсіх разахвоціць.

На справе – ніякага толку.
Пачуцці даўно здубянелі.
Ні слова ў вас пра вясёлку.
Вось з гэтым гарую з нядзелі…

Слупочак адзін – перамога,
Бо верш – гэта ўся мая сіла.
Складаецца з вершаў дарога.
Без іх жа чакае магіла.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Прабачце мяне, мае вершы - Святлана Смык