Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пакуты беларускай мовы

З-за непахіснасці крочыла ззаду,
Змардаваная, згвалтаваная часам,
Безнадзейная, але ж непаданая гаду,
Цягнулася з тым, хто пакрыўдзіў, разам.

Вочы пабляклі ад песен жалобных,
У пахе валоссеў чуецца боль,
У стане – трымценне азёраў халодных,
Бязлітасць ахутвае млявай журбой.

Ад пякучасці слёз узніклі дарогі,
Пазнаўшыя густ пакутнага жыцця,
Куды скрозь стогн няслі праз стому ногі,
Да клапатлівай, нибы да матчынай рукі дзіця.

Праз успамін вяртаешся ў мясціны,
Да той, што прытуліць усіх змагла,
Не глядзячы, ці то быў шчыры, ці ліслівы,
Таму што не яго віна,

Што ўтрымаць не зможа дадзенага слова,
За беларускую зямлю, за песні перамог,
Яна ўсё сцярпела, бацькаўская мова,
Бо побач з ёю крочыць Бог.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пакуты беларускай мовы - Вольга Турмовіч