Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дух свабоды ляціць над зямлёй беларускай

Дух свабоды ляціць над зямлёй беларускай
Вечны прыгнёт адышоў у глыб вякоў,
Нас вялі па сцежцы цяжкай і вузкай,
Але мы шырокім пайдзем бальшаком.
Шмат вякоў нас бізун лупцаваў,
І чужынцаў на карку мы неслі заўсёды,
Але з гэтых чужынцаў ніхто і не знаў,
Што мы ў рэшце такі прыйдзем да свабоды.
Не маглі даведацца пратое яны,
Што ў кожнага з нас у сэрцы ляжыць,
Нешта чыстае, светлае з Духам Святым,
Як бліскучая знічка гарыць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дух свабоды ляціць над зямлёй беларускай - Аляксандр Карповіч