Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пашкадуем, i моцна яшчэ пашкадуем

Пашкадуем, i моцна яшчэ пашкадуем,
Як да розуму прыйдзем (а прыйдзем, вiдаць!),
Што, пра будучнасць дбаючы, гэтак бяздумна
Завiхалiся памяць сваю абкрадаць.

Нi таўсцейшаю лустай, нi большай капейкай
Апраўдаць гэту “чыннасць” не зможам павек,
Бо як правiльна ў кнiзе напiсана нейкай:
Не адным толькi хлебам жыве чалавек.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пашкадуем, i моцна яшчэ пашкадуем - Ніл Гілевіч