Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ***Зноў душы продкаў

…Зноў душы продкаў
ля хацінаў чэзлых,
што зараслі дзядоўнікам
густым.
Ніхто іх не пакліча
на вячэру
ні грэшным голасам
і ні святым.

Канае ўзбоч дарогі
крыж пахілы.
Зайшлася ад самоты
цішыня…
Травеюць, нікнуць
родныя магілы…
А неўздалёк красуе
збажына.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ***Зноў душы продкаў - Васіль Рагаўцоў