Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш ПАХНЕ ХЛЕБАМ

ПАХНЕ ХЛЕБАМ

Пахне хлебам,
Тут, за далёкай заставай,
Думкамі – пад бацькоўскім небам,
У дзяцінстве, якое там бавіў.

Пахне хлебам,
І водарам сосен,
У вачах – узараная глеба,
На радзіме ў мінулую восень.

Там, застаўся пах хлеба,
Што пёкся на лісьцях кляновых,
А над хатаю роднае неба –
Не пазычыш яго ў краі новым.

Пахне хлебам…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ПАХНЕ ХЛЕБАМ - Пётра Мурзёнак