Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Лiпы

Хутка лiпы адцвiлi.
Лiпеня палова
праляцела, не вярнуць гэтую пару.
Падалося мне, што Мiнск пахне адмыслова:
водар хлеба, нешта йшчэ паплыло ўгару.

Дзе цукерак чутны пах, дзе – дражджэй i пiва.
Я праглытваю слiну (пахне кiлбасой).
Там шампанскае вiно дражнiцца гуллiва,
тут – ад печыва iду, нiбы сам не свой!

Мне вядомы жорсткi пах трактарнай “лiцейкi”,
“прэпараты” лекi мне шлюць праз камiны,
толькi ў гэтым нешта ёсць, быццам прысмак нейкi,
без якога б я не быў лiпамi п’яны!

09.07.2015

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Лiпы - Сяргей Махнач