Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У прадчуванні непазбежнага

У прадчуванні непазбежнага,
Малю аб літасці адной:
Каб цвіў чаромхай беласнежнаю
Навокал дзень расстайны мой.
Я адплыву не сіняй поўначчу,
Калі засвеціцца палын,
А ў час світальны, калі поўняцца
Травой і птушкамі палі.
I нада мной адплача чаіца –
Цнатліва-белая ўдава.
Вярбовым дрэўцам увянчаецца
Мая навекі галава.
I, ім адроджаная нанава,
Між бэзу, елак і калін,
Я кожным лісцікам прызнаюся
Табе ў спагадзе, мілы сын.
Зімой – сняжынкамі звінючымі.
Напомню ціха пра сябе,
Вясной – пупышкамі сляпучымі,
Дажджом – у восеньскай журбе.
Прыпамінай мяне пяшчотнаю,
Як промень сонца на шчацэ.
Я шлях твой выслала палотнамі
Начэй бяссонных і ўцех.
Забудзь жа крыўды мімалётныя,
Жыві, і смейся, і спявай,
Бо ласкі дні былі ўмалотныя.
…А я пайшла за небакрай.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш У прадчуванні непазбежнага - Людміла Забалоцкая