Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш ТУМАННАЕ АДАЖЫА

Мой любы край – цудоўны талісман –
Душы спачын, прытулак і натхненне,
Дзе берагі, схаваўшыся ў туман,
Няспешна праплываюць па цячэнні,

Дзе нябасхіл зліваецца з зямлёй,
Ператвараючыся нібы ў вечнасць,
І дыхае імгненне цішынёй,
І часу не знікае бесканечнасць…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ТУМАННАЕ АДАЖЫА - Змітрок Бурачок