Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Белая лілея

…Белая лілея
Ў тваёй руцэ.
I ўсё наваколле,
Нібы ў малацэ.
Ці туман раптоўны
Выплыў на палі?
Ці забыўся поўню
Вечар запаліць?…
He, усё не гэта.
Нібы напаказ,
Спелай думкай
Лета
Каласіцца ў нас,
А на сэрцы завязь
Ліпеньскіх надзей.
…Адцвіла лілея
На рачной вадзе.


Верш Белая лілея - Уладзімір Мазго