Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Белая Русь

Прыгожай кветкаю яна на карце міра
Іне знайсці другіх – такая ты адна!
Адзначана размераным пункцірам,
Усім адкрытая, чым славішся здаўна.
Прыгожай, Белай Руссю, ты завешся,
Шляхі сяброў сюды гасціннасцю вялі,
Таму славянскае, саюзнае братэрства,
Расце і доўжыцца праз многія вякі!
Свядомы дар: усім жаданне міру!
Прывабны подых узоранай раллі,
Душы парыў нібы заклічнай лірай,
Каб і нашчадкі нашы так пражыць маглі!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Белая Русь - Галіна Лазіцкая