Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не падайце духам, браты!

Там, дзе пануе гнусь
Камунафашысцкай сілы,
Помніце, ёсць Беларусь-
Бог наш да самай магілы.

Не падайце духам, браты,
Кіпіць у нас кроў Рагнеды.
Мы край свой – абраз святы-
Пранясем праз нягоды і беды.

Камунафашысцкай хлусні
Мы супрацьпаставім сэрцы-
З адвагі і дабрыні.
І нам праз вякі не ўмерці.

Мы выйдзем на вольную шыр
Пад сонцам святой Пагоні.
Нібы сакавіцкі вір,
Ляцяць нашы верныя коні.

Ты волю сваю прымусь
Гатоваю быць да схваткі.
Кліч наш “Жыве Беларусь!”
Падхопяць праз век нашчадкі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не падайце духам, браты! - Ніна Аксёнчык