Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маё слова

Слова маё зруйнаванае,
Веру я – час прыйдзе новы.
Быццам зямля ўзараная,
Ты аддасі свае ўсходы.

Прыйдуць жняяркі – радамі
Ляжа буйное калоссе.
Мудрасць, што спела вякамі
Золатам успыхне ў пракосе.

І праз сівыя стагоддзі
Голас пачую Дзядоў.
Вокліч “літоўскай Пагоні”
Зноў ускалыхне маю кроў…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Маё слова - Арцём Хандрыка