Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Апошняе слова маё

Апошняе слова маё –
табе.
Апошні світанак.
І сонечны ранак.

Апошні мой позірк
і покліч, і дотык –
усё, усё, мой любы,
табе.

Бяры. Беражы.
Усё. Назусім.
Перад небам не хлусім.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Апошняе слова маё - Вольга Бялова