Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На зорцы

Адчыню я акенца на зорцы
ды ўпушчу ў пакой сівы ранак…
Прачынайся хутчэй, маё сонца,
падаруй мне ружовы світанак.
Задрыжыць хай раса, заіскрыцца,
Зайграе ў праменнях яскравых.
Прынясе пах паспелай суніцы
подых ветру з зялёных дубраваў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш На зорцы - Зінаіда Русак