Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сёмы паверх. Акно

Сёмы паверх. Акно.
Шэрасць дамоў вышынных.
Быццам гляджу кіно.
Мікрараён – пано
З небам празрыста-плынным.

Мала людзей: мароз.
Мала машын: нядзеля.
Плюнуць бы на прагноз,
Высунуць з дома нос,
Сілу адчуць у целе!

Вунь дзетвара імчыць
З горкі – хто як! – адважна,
Дружна на снег ляціць,
Доўга на ім ляжыць,
Быццам на цёплым пляжы.

Сёмы паверх. Акно…
..Вёска. На небе – зоркі.
Гэта было даўно –
Вуснаў п’яніць віно,
Сані ўразнос з пагорка!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Сёмы паверх. Акно - Янусь Малец