Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Перад бурай

Што бачу? – ўсё цiха, ўсё спiць пад няславай…
Цi ж праўда? – няўжо гэта вораг асiлiў?
Няўжо ўсе байцы за народную справу
Тыранамi зможаны, леглi ў магiле?

Няўжо ўвесь народ упаў гэтак нiкчэмна
I даўся без голасу дэспату ў рукi?
Няўжо дух свабоды, дух сiлы мяцежнай
Замёр i не ўскрэсiш нiякай прынукай?

Цi ж мала няшчасцяў, цi ж мала слёз мора?
Цi ж мала кайданаў, мучэнняў не ў меру?
О, не! Штосьцi сэрца iначай гавора, –
Я гэтакай цiшы не веру, не веру!

Так толькi бывае прад летняю бурай –
I птушка замрэ, й пагляд сонца нясмелы,
На небе ж збiраюцца хмура за хмурай,
I гром заграхоча, i дрогне свет цэлы!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Перад бурай - Янка Купала