Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Перад расставаннем

У самотна-сумным цягніку вячэрнім
Былі мы ціхай песняй аб’яднаны.
Бы ў забыцці, чыгунка задуменна
Гайдала нас пад музыку, хістала.
Шаптала штось гітара нам тужліва,
Дрыжалі струны – у радасці, адчаі…
Спявалі мы з вільготнымі вачыма,
Плячо свайго суседа адчувалі.
Я помню кожны момант…То быў наш
Прадразвітальны светлы водбліск шчасця.
Усе побач мы былі ў апошні раз –
Адною песняй звязаныя часці.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Перад расставаннем - Вольга Нікіценка