Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Паэма да святога іаана Кармянскага. 6. Агародня

Тут, паводле сведчанняў мясцовых жыхароў, спраўдзіўшы прадказанне св. прав. Іаана Кармянскага, у Свята-Нікольскі храм на Божую Літургію з’явілася Сама Найсвяцейшая Дзева Марыя з анёламі. Было гэта ў 30-я гады XX стагоддзя, амаль праз 20 год пасля смерці айца Іаана. У 1950-я гады храм быў разбураны. Цяпер на месцы яго алтара стаіць 3-мятровы дубовы крыж.
(3 “Жыція св. прав. Іаана Кармянскага”)

…Схілюся грэшнай галавою
і тварам упаду ў траву.
Дай, Госпадзе, мне быць з Табою –
Я ўсё тады перажыву.

Калі надыдзе час спакусы –
Дазволь мне сэрца ўтрымаць
і ад Цябе не адкаснуцца.
…Тут
ля Крыжа
стаяла Маці…

Бяздольным, з хвораю душою
Усяе пакуты не знясці.
Але іскрынкаю жывою –
Сам ацалі і асвяці.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Паэма да святога іаана Кармянскага. 6. Агародня - Ангеліна Дабравольская