Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Паэма да св. іаана Кармянскага. 7. Абрыс галіны

Абрыс галіны,
лінія святла –
Як словы,
невыказныя ў малітве –
Звязаныя паміж сабой не рытмам,
А чысцінёю,
што не знае зла.

***
Ах, вясёлка –
дзіўная дарога
кволай чалавечае душы:
Лёгка ўзносіш думкаю да Бога,
на прыступку райскага парогу.
Вось каб узысці – і не грашыць!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Паэма да св. іаана Кармянскага. 7. Абрыс галіны - Ангеліна Дабравольская