Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Дарога

У гэту ноч – без Бога, без радзімы, і бяз ззяння вечнага агню,
Зноў адзін выходжу. А дарога скрозь смугу сыходзіць ад мяне.

Уцякае зло, і сіратліва ў цемры шлях сыходзіць стромка ў бок,
Нібы хтосьці нітку клапатліва па нябёсам зматае ў клубок.

Я не веру д’яблу, ані Богу. “Ты не выдай, верная рука!”
Кульбай я чапляюсь за дарогу, і злятае верная кульба!

Я стаю, разгублены, ля тына, і не бачу, гледзячы ў аблок,
Як заклічна Бэла і Мартынаў мне махаюць з Машука здалёк.

Зневажаю д’ябла я і Бога, лішка выглядае, як бы цот;
Мне пад ногі валіцца дарога, і вядзе зусім у іншы бок.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дарога - Міхал Анішчанка-Шэлехмецкі