Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Засцярога

Даверлівыя вочы Бога
На ўласны свет глядзяць з нябёс,
Дзе сын яго калісьці ўзрос –
Пайшоў з бацькоўскага парога;

Дзе засталося так нямнога
Вячыстых цудаў і дзівос,
І дзе ў нудзе журботных рос
Ляжыць маўклівая аблога;

Дзе не да Храма йдзе дарога,
І боскі сад быллём парос;
І цэрквы, дзе дасюль Хрыстос
Не вырашае анічога…

Лянота, сквапнасць і знямога
Звялі жыццё наперакос.
Напэўна, не ў каня авёс –
Не адбылося дыялога.

Не спадзяваўся Ён такога,
Калі ў Сусвет жыццё прыўнёс.
Што за народ? Усё разнёс!
Няйначай, даў занадта многа!?

Але крыўдуе люд на Бога:
Хто напрасткі, а хто наўскос –
Замест таго, каб ладзіць лёс –
Падмогі клянчаць у старога…

У зрэнках Бога – засцярога:
Цяпер канец – ніякіх слёз.
Каб вас усіх Пярун разнёс!..
Няма для вас жытла другога!

2000

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Засцярога - Георгій Ліхтаровіч