Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Жанчынам (тост)

Мы сёння Вам жадаем многа:
Паболей ласкі і пяшчот,
Каб не было ні дня аднога
Без смеху, радасных турбот.
І каб усё ішло ад Бога!
Жадаем шчасця, благадаці,
Здароўя Вам і ўсёй сям’і,
Вясёлых святаў Вашай хаце,
Надзеі,
веры
і любві!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жанчынам (тост) - Пётр Шакола