Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дэкану

Дэкану Беларускага Iнстытута прадпрымальнiцтва
Сергей Бука
Якаўлеву Сяргею Iванавiчу.
(17.05.1934)

Легкакрылаю птушкай гады пралятаюць:
Дум бясконцых, падзей працягнуўся ланцуг.
І сумесны альбом, с захапленнем, лістаюць
Самастойныя дзецi i волат-унук.

На хвiлiначку хоць, супыніцеся, птушкi!
Але, мабыць, не чуюць мяне жураўлі.
І плывуць удалячынь, як працяжнікі-стужкі:
Мар хвалюючых Вашых, надзей, караблі.
Легка ўсім адшукаць на жыццевых палетках
Скарб адважных здзяйсненняў, сляды дабрыні;
Не кажу за другiх, але сам таму сведка:
Працавітасцi Вашай, душы цяплынi.

Усялякi Вам, праўду скажу, пазайдросцiць,
Бо сябе не шкадуеце, дзеля другiх,
I за гэта Ваш лес наградзіў маладосцю
І любоўю ўсіх блізкіх і Вам дарагіх.

Хай жа будзе нязгаснай усмешка на твары!
Шчасця Вам i здароўя, павагі людзей!
І хай збудуцца ўсе, да адной, Вашы мары,
Мы Вам шчыра жадаем у Ваш юбiлей!

17.05.1989

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дэкану - Сяргей Бука