Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Магутная нацыя

Я патрыёт сваёй краіны,
Я патрыёт зямлі радной,
Гучаць народныя быліны,
У душы сатвораныя мной!

Пра Беларусь яны, пра мову
Пра вас, пра нас і пра мяне
Пра кожнага там ёсць па слову
Ніводнага там не міне.

Дарэмна браняць маладога
А на старога не глядзяць
Патрэбна розум мець святога
Каб зразумець як іх сплачаць.

Сплачаць у саюз непарушымы
Магутнай нацыі братоў,
Дзеля праслаўлення радзімы,
Дзеля прадоўжання радоў!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Магутная нацыя - Арсеній Пятровіч