Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Нябесны ваяр

Маланку сціскаю магутнай рукой,
І вечных нябёсаў трымаю спакой.
Я дух навальнічны, Пярун мой айцец,
Я хмаркі ўбіраю, я воблачны жнец.
Я Вырая стражнік, нябесны ваяр,
Як вораг прыйдзе, нанясу яму ўдар.
Нас шмат, баранім мы нябесны парог,
На бітвы нас кліча бяроставы рог!
Трымаем мы шчыльныя нашы рады:
Нячыстая сіла ня пройдзе сюды.
Маланкі, як дзіды, бліскаюць ў руках,
Нябесная брама на моцных замках!
І ў час навальніцы выходзім на бой,
Пярун-ваявода вядзе за сабой,
Мы грозная сіла, і вораг дрыжыць,
Ад нашых маланак з нябёсаў бяжыць.
Маланку сціскаю магутнай рукой,
І вечных нябёсаў трымаю спакой.
Я дух навальнічны, нябесны ваяр,
Для сілы нячыстай рыхтую я жар.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Нябесны ваяр - Зміцер Крэчат