Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я келіх уздымаю

Я келіх уздымаю з адбіткамі першага Сонца!
Уздымаю і п’ю за тваіх, о Краіна, сыноў,
што сёння ня з намі, па сутнасьці з намі ў сэрцы.
За сённяшніх вязьняў старых, перацвілых муроў.
Калі ж ападзе на зямлю першы дождж красавіцкі,
калі зеляніна пачне пахкай квеццю буяць,
пад грукат (далёкі яшчэ)навальнічны
з удзячнасьцю шчырай на Волі іх будзем чакаць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я келіх уздымаю - Таццяна Барысава