Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пасля дожджыку ў чацвер

Пройдзе дрэннае надвор’е
скінуць кепскага цара
птушкі вернуцца ў Пагор’е
дзе дзяцінства спіць пара.

Край пакіне жах хваробы…
нехта знойдзе ў гэтым цуд
полем пройдуць хлебаробы
тым, дзе ўчора шастаў блуд.

Мова продкаў загаворыць
чыстым слоўнікам душы
кожным крокам цуд паўторыць
нам, бяз панскае мяжы.

Трэба верыць дождж пральецца
шчырай мерай пачуцця
свята мэты адгукнецца,
ўсім, чым марыў, сэнс жыцця.

15.06.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пасля дожджыку ў чацвер - Леанід Кручэнко