Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Пасля Барселоны

Нібыта з раю
Ты сыйшоў з Барселоны
Пакінуў ззаду
Саграду, Саграду, Саграду.

І яблык спакусны
На плошчах і вулках
Пакінуў таксама
Эдэма саду, Эдэма саду.

А неба празрыстасць
І вежы сабораў
У сэрцы, як Рамбла,
Ўсё вабіць і вабіць і вабіць.

Дасюль як у мроях
Жывеш у Калельі
Пакінуўшы мора
Нанова, нанова, нанова…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пасля Барселоны - Павел Гаспадыніч