Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Я шукаю цябе

Над нівой збажыны
ціха рояцца промні,
сініх кветак званы
далятаюць да скроняў.
А сцяжынка заве
на далёкі пагорак,
птушкай думка плыве
над бязмежнай прасторай.
Я шукаю цябе
ў бялёсых туманах,
у звонкай песні бароў
і ў мроях жаданных.
Хай ляцяць жаўрукі нашых мараў,
і ў сэрцы палаюць пажары,
вусны шэпчуць, бы струны гітары:
“Я кахаю цябе!”
З той далёкай вясны
заімшэла дарога,
спадарожнікі-сны
мой спакой потрывожаць.
Набяжыць над зямлёй
цемра чорнаю хмарай,
я святло запалю –
ясны месяц-ліхтарык.
І знайду я цябе
ў бялёсых туманах,
у звонкай песні бароў
і ў мроях жаданных.
Хай ляцяць жаўрукі нашых мараў,
і ў сэрцы палаюць пажары,
вусны шэпчуць, бы струны гітары:
“Я кахаю цябе!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я шукаю цябе - Георгій Чорны