Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чараваць цябе, чараваць

Ты пакліч мяне. Пазаві…
Я. Янішчыц

Чараваць цябе, чараваць
Кожным словам і кожным позіркам!
Называць цябе, называць
Салавейкам і Ясным Сонейкам!

Цалаваць цябе, цалаваць –
Пацалункі ляцяць, як буслікі!
Мілаваць цябе, мілаваць,
Мой няўрымслівы, мой спакуслівы!

Танцаваць з табой, танцаваць
Пад пяшчотную песню вечнасці!
Не аддаць цябе, не аддаць
Небяспечнасці, недарэчнасці!

Напаўняць цябе, напаўняць
Чысцінёю – вадой крынічнаю!
Удыхаць цябе, удыхаць
Асалодаю таямнічаю!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чараваць цябе, чараваць - Валянціна Драбышэўская